Top.Mail.Ru

Гарады Брэсцкай вобласці займелі новых партнёраў у Расіі

Буйныя гарады Брэсцкай вобласці падпісалі пагадненні аб узаемадзеянні з шэрагам расійскіх рэгіёнаў. Цырымонія падпісання дакументаў адбылася на палях XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведаміла БелТА. 


Так, Баранавічы заключылі пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін з Балакоўскім муніцыпальным раёнам Саратаўскай вобласці. «Чарговы важны крок у развіцці ўзаемадзеяння нашых рэгіёнаў. У нас ёсць вельмі шмат падобнага. Гэта і прамысловасць, і харчовы сектар, і культурныя сувязі. Сённяшняе падпісанне — толькі пачатак нашага вялікага сумеснага шляху», — перакананы старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Максім Антанюк. 

Новы партнёр у Расіі з’явіўся і ў Пінска, які заключыў пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін з Вольскім муніцыпальным раёнам Саратаўскай вобласці. «Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўжо даўно зарэкамендаваў сябе як эфектыўная пляцоўка для пошуку новых партнёраў, рэалізацыі сумесных ініцыятыў і ўмацавання сяброўскіх сувязяў паміж нашымі народамі. Падпісанне пагаднення стане важным крокам у развіцці міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння і дазволіць вывесці адносіны на якасна новы ўзровень», — лічыць старшыня Пінскага гарвыканкама Валерый Рабкавец. Пінск зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, абмене вопытам у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, культуры, спорту і маладзёжнай палітыкі. 

Таксама шэраг дамоўленасцяў сёння дасягнуты паміж дэпутацкімі карпусамі. Заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў і заканадаўчымі сходамі Кіраўскай і Уладзімірскай абласцей, а таксама Сахалінскай абласной Думай. З беларускага боку подпіс пад дакументамі паставіла старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Марына Кавалеўская.

На палях Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прадстаўнікі Брэсцкай вобласці плануюць падпісаць яшчэ шэраг двухбаковых дакументаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю