Top.Mail.Ru

Гарады-героі і гарады воінскай славы з’явіліся на Нацыянальным геапартале Беларусі

На Нацыянальным геапартале Беларусі з’явіліся гарады-героі і гарады воінскай славы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Напярэдадні Дня Перамогі Дзяржкаммаёмасць і РУП «Белгеадэзія» дабавілі на Нацыянальны геапартал Беларусі тэматычны слой, прысвечаны населеным пунктам, удастоеным ганаровых званняў за подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер кожны можа ўбачыць на карце гарады-героі, гарады воінскай славы, гарады працоўнай доблесці, іншыя населеныя пункты, удастоеныя высокіх званняў за ўклад у Вялікую Перамогу.

Даныя таксама загружаны на Геапартал прасторавых даных дзяржаў — удзельніц СНД, што робіць іх даступнымі для карыстальнікаў з іншых краін.

Збор і ўдакладненне інфармацыі прадаўжаюцца. «Кожны аб’ект на карце — жывая сувязь часоў, напамін аб гераізме, стойкасці і цане, якую заплацілі нашы продкі за свабоду», — падкрэслілі ў камітэце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю