Top.Mail.Ru
154

Гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Да любых праблем трэба ставіцца з аптымізмам, па-філасофску, менш капацца ў дробязях, бо зацыкленасць на дэталях перакручвае рэальную карціну. Не варта стрымліваць фантан ідэй, вашы задумкі выдатныя, перспектыўныя і маюць права на жыццё. На рабоце неабходна высокая арганізаванасць, прафесіяналізм. 

Цялец. Як дасягнуць гармоніі паміж «хачу» і «трэба»? Пытанне стане рубам, прымусіўшы раскашэліцца дамачадцаў. Не перагніце палку апетыту, на вагах — каханне і грошы. Рэгулярна займайцеся самаадукацыяй, павышайце свой інтэлектуальны ўзровень, усім цікаўцеся і актыўна кантактуйце з навакольным светам. Ваша задача — дзяліцца ведамі, вопытам з людзьмі.

Блізняты. Вы праходзіце чарговы экзамен на ўменне быць годным партнёрам, сем’янінам. У шлюбных адносінах высокі тонус, тут кожнае імгненне на вагу золата: дайце выбранніку адчуць сябе моцнай, самадастатковай асобай. Сумесны бюджэт чакае паспяховае ўзаемнае папаўненне. Адзінокім варта вызначыцца з другой палавінкай і паставіць кропку на пошуках.

Рак. Працоўны марафон у разгары. Як кампетэнтны спецыяліст шырокага профілю вы дасягнулі дасканаласці, канкурыраваць з вамі бессэнсоўна — абскачаце любога саперніка. На партнёрскім фронце перамір’е. Час канфліктаў паступова адыходзіць на задні план. Інтэнсіўна працуйце над духоўным развіццём.

Леў. Калі душа прагне свята, не стрымлівайце свой феерычны парыў, нырніце ў вір рамантычных забаў. Не засяроджвайцеся на балячках, яны адыходзяць у мінулае. А любыя аздараўленчыя прафілактыкі прынясуць максімум карысці. Праца будзе ў радасць і прынясе годны прыбытак.

Дзева. Тыдзень напружаны, пазбаўляйцеся ад дрэнных звычак і залежнасцяў, імкніцеся стаць лепш. Сям’я — гэта калыска духоўнасці, жыццёвы генератар, тут вы развіваецеся. І менш звяртайце ўвагу на чужыя парады, у вас павінны быць уласнае меркаванне і правільная самаацэнка. На любоўным фронце пачынаецца росквіт, калі сэрца свабодна — чакайце кахання.

Шалі. Вы валодаеце высокім энергетычным патэнцыялам, дзелавымі навыкамі. У прафесійным плане падкаваны на ўсе сто і здольныя да адаптацыі ў любых абставінах. Заваяваць папулярнасць публікі, пераканаць у правільнасці сваіх ідэй будзе надзвычай лёгка. У гэты перыяд фінансавая ўдача працуе на вас.

Скарпіён. Вы на энергетычным і валявым піках. Пры жаданні можаце ўзяць найвышэйшую планку. Лавіце выгадную дзелавую прапанову або прыбытковы заказ і старанна працуйце: цяпер вам пад сілу горы звярнуць. Галоўнае — правільна ставіць мэты, адпаведна жаданням і асабістым рэсурсам. Абавязкова прытрымлівайцеся балансу ў даходах і выдатках.

Стралец. Вам трэба будзе то «ваяваць» на перадавой, то «партызаніць» на таемным фронце дзеля ўласных інтарэсаў. Але памятайце, што вы асоба яркая, таму ў любой барацьбе гарантавана пераможаце. І, безумоўна, калі трэба — бярыце на сябе ролю заступніка.

Казярог. Расце ваш аўтарытэт, але ён ненадакучлівы і скрыты. Калі грамадская мітусня паглынае каштоўныя сілы і вымотвае, паспрабуйце адасобіцца ад яе і навесці парадак ва ўнутраным храме.

Вадаліў. Ключ да шлюбнага шчасця ў вашых руках. Пазбягайце прэтэнзій, ультыматумаў, інакш разбурыце ідылію. Вучыцеся аддаваць сябе без астатку, утаймаваўшы эгаізм. Лёс дорыць тое, што вам прызначана для паўнавартаснага развіцця. Пасаваць у такой сітуацыі — толькі сабе на шкоду. Менш афішыруйце свае дасягненні і, асабліва, няўдачы.

Рыбы. Кола працоўных абавязкаў даволі шырокае. Фартуна спрыяе вам, дасягнуць мэты атрымаецца найкарацейшым шляхам. Тыдзень надзвычай насычаны, старайцеся паспець усюды. Будзьце асцярожнымі — магчымы частыя правакацыі на канфлікты. Не звяртайце на іх увагу, добрасумленна выконвайце свае абавязкі. А гармонія і згода ў сям’і будуць найлепшай кампенсацыяй за мітусню на рабоце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю