Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс «Лагойск» з 1 красавіка прыпыняе работу, паведамляе БелТА.
«З вялікім шкадаваннем паведамляем, што з 1 красавіка наш комплекс прыпыняе дзейнасць на нявызначаны час. І гэта больш, чым проста канец сезона. Гэта канец 22-гадовага этапу жыцця», — адзначылі ў гарналыжным комплексе.
Што будзе далей з цэнтрам, не паведамляецца. Але ў адміністрацыі комплексу разлічваюць, што аб’ект у перспектыве зноў адкрыецца для наведвальнікаў.
Урачыстае адкрыццё гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу адбылося 24 студзеня 2004 года. На тэрыторыі комплексу былі пушчаны ў эксплуатацыю асноўны схіл з крэсельнай канатнай дарогай і дзвюма дзеючымі трасамі, пункт пракату гарналыжнага і снаўбардычнага інвентару, пункт гарачага харчавання. Для аснашчэння комплексу сістэмай штучнага аснежвання былі створаны два штучныя вадасховішчы агульнай плошчай 2,5 тыс. кв. м.