Top.Mail.Ru

Гарналыжны цэнтр «Сілічы» адзначае 20-годдзе

Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра «Сілічы». У афіцыйнай цырымоніі, якая прайшла 29 студзеня 2005 года, прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА. 


Цэнтр знаходзіцца за 30 км ад Мінска ва ўнікальным для Беларусі месцы з перападамі рэльефу да 100 м. На тэрыторыі, плошча якой складае 30,5 га, знаходзяцца гарналыжныя трасы, пункты пракату спортінвентару і абсталявання, гасцінічны і аздараўленчы комплексы, катэджны пасёлак, аб’екты грамадскага харчавання.

  1. Комплекс не раз заваёўваў званне «Гарналыжны цэнтр № 1» на штогадовай прэміі «Нумар адзін».
  2. Пасля рэканструкцыі паўночна-заходняга схілу, якая была праведзена ў 2012 годзе, у гарналыжным цэнтры з’явіліся ўнікальныя аб’екты як для Рэспублікі Беларусь, так і для краін блізкага замежжа: хаф-пайп, сноўпарк, траса трамплінаў.

На тэрыторыі комплексу размешчаны гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці, працягласцю ад 300 да 815 м, а таксама дзіцячая, навучальная, цюбінгавая і лыжаролерная трасы. На тэрыторыі комплексу функцыянуюць дзве падвесныя лінныя дарогі і чатыры бугельныя пад’ёмнікі.

«Сілічы» рады гасцям і ў летні сезон. На тэрыторыі цэнтра прадугледжаны зоны барбекю. Таксама можна скарыстацца альтанкамі адкрытага тыпу, якія размешчаны на беразе ляснога возера, пагуляць у баскетбол, пейнтбол, валейбол, міні-футбол, тэніс ці ўзяць на пракат веласіпеды, самакаты і ролікавыя канькі. Аматары рыбалкі могуць палавіць карпа, шчупака, белага амура, карася і таўсталобіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю