Top.Mail.Ru

Гастролі Смаленскага драмтэатра прайшлі ў Магілёве

Гастролі Смаленскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя А. С. Грыбаедава прайшлі ў Магілёве.

На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра артысты з Расіі паказалі дзве пастаноўкі: спектакль «Яго донжуанскі спіс» і «Апавяданні Зошчанкі».

Героі спектакля акунулі публіку ў вір яркіх эмоцый і перажыванняў. Паказы прайшлі з аншлагам. Гледачы былі ўражаны абаяннем, прафесіяналізмам, талентам артыстаў. 



Аляксандр Філіпаў, артыст Смаленскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя А. С. Грыбаедава, адзначыў, што нярэдка з гастролямі прыязджае ў Беларусь, а вось у Магілёве ён упершыню і застаўся ў захапленні:

— Гастролі — даўняя і важная частка творчага жыцця нашага калектыву. У вас вельмі цудоўная публіка: чулая, уважлівая, шчырая... Адчуваў са сцэны з імі энергетычнае ўзаемадзеянне.

Мы паспелі пагуляць па горадзе, наведаць знакавыя месцы. Уразіла абсалютная чысціня на вуліцах, шмат кветак, вакол — прыгожа і ўтульна. Безумоўна, купілі шмат розных сувеніраў. Але галоўнае — у вас вельмі добрыя і чулыя людзі. Сёння падчас пастаноўкі «Апавяданні Зошчанкі» давялося восем разоў ужывацца ў розныя вобразы. 



З задавальненнем прыеду ў Магілёў яшчэ раз, калі будзе такая магчымасць.

Госці са Смаленска таксама рэзюмавалі, што для іх трупы гэтыя гастролі сталі жывым творчым дыялогам, які ўмацоўвае сувязі паміж тэатрамі і робіць культурную прастору дзвюх краін больш адкрытай і ўзаемнай. Таксама асобна яны адзначылі цудоўны драмтэатр, выдатную арганізацыю, гасціннасць і выказалі надзею, што пакажуць на гэтай сцэне яшчэ не раз свае спектаклі.


Таццяна Падліпская

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю