Прадстаўнікі туріндустрыі Турцыі час ад часу заяўляюць аб неабходнасці адмовы ад сістэмы «ўсё ўключана».
Турэцкія ўлады ўзнімаюць пытанне адмовы ад «турэцкага сняданку» і шведскага стала ў рэстаранах з-за надта вялікай колькасці харчовых адходаў, пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.
Савет па сельскагаспадарчай і харчовай палітыцы адміністрацыі прэзідэнта Турцыі рыхтуе адпаведны даклад кіраўніку Рэспублікі Таіпу Эрдагану. Плануецца, што ён будзе накіраваны кіраўніку дзяржавы на працягу двух месяцаў.
Па даных турэцкага фонду TISVA, штогод у краіне выкідваецца каля 23 мільёнаў тон харчовых адходаў.