Top.Mail.Ru

Гатоўка і Кубарава выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ITF у Егіпце

Беларускія тэнісісткі сталі чвэрцьфіналісткамі турніру ITF у егіпецкім Шарм-эль-Шэйху, паведамляе БелТА.

У сённяшнім паядынку 1/8 фіналу Юлія Гатоўка з вялікай цяжкасцю перамагла італьянку Верэну Меліс — 7:5, 7:5. У чвэрцьфінале Гатоўка сустрэнецца з яшчэ адной беларускай тэнісісткай Ганнай Кубаравай, якая ўпэўнена перайграла ў дзвюх партыях амерыканку Джамілю Снелс — 6:3, 6:3.

Таксама сёння ў другім крузе турніру WTA-125 у турэцкай Анталіі беларуска Ірына Шымановіч уступіла ў трохсэтавым паядынку грачанцы Дэспіне Папаміхаіл — 6:3, 2:6, 1:6. Пазней у чвэрцьфінале парнага разраду Шымановіч і расійская тэнісістка Марыя Козырава сустрэнуцца з егіпецка-грэчаскім тандэмам Маяр Шэрыф / Дэспіна Папаміхаіл. У першым матчы беларуска і расіянка выйгралі ў славенскага тандэма Ніка Радзішыч / Даліла Якупавіч — 6:3, 6:1.

На турніры ў партугальскім Порту беларуская тэнісістка Алёна Фалей згуляе ў 1/8 фіналу з іспанкай Евай Альварэс. На старце гэтых спаборніцтваў беларуска абыграла італьянку Камілу Разатэла — 6:1, 6:2.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю