Top.Mail.Ru

Гатоўнасць тэхнікі да вясенніх палявых работ у Віцебскай вобласці складае звыш 80 %

Такое паведамленне на пасяджэнні аблвыканкама па пытанні аб мерах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна да вясенняй сяўбы зрабіў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Булаўкін. «Да пачатку вясенніх палявых работ застаецца зусім няшмат часу. Літаральна тры-чатыры тыдні, — нагадаў ён. — Што датычыцца гатоўнасці тэхнікі ўвогуле, зараз яна складае 83 %, па энерганасычанах трактарах — 88 %. Зараз ідзе масавая работа, частка грашовых сродкаў на рамонты выдзелена з бюджэту. Ужо на пачатку сакавіка мы выйдзем на гатоўнасць каля 90 %».


Вобласць у цэлым забяспечана насенным матэрыялам: насеннем збожжавых культур, яравога рапсу, бульбы, ільну. Зараз насенне правяраюць на кандыцыю.

Андрэй Булаўкін звярнуў увагу, што па вобласці не хапае 701 механізатара. На прамысловых прадпрыемствах вызначаны 377 чалавек, якіх часова перавядуць на дапамогу аграрыям. Разлічваюць таксама на дапамогу навучэнцаў-практыкантаў, армейцаў, прадстаўнікоў іншых арганізацый — запыт накіраваны ў адносінах 128 чалавек, якія маюць правы кіроўцы і вопыт трактарыста-машыніста.

У вясеннюю кампанію належыць засеяць 306 тыс. га палёў, яравыя збожжавыя і зернебабовыя зоймуць 146 тыс. га, да 30 тыс. га павялічацца пасяўныя плошчы пад кукурузу — для забеспячэння кармамі грамадскага статку. 

Андрэй Булаўкін адзначыў, што азімыя культуры перазімавалі нармальна: гібель збожжавых склала не больш за 4-5 %, рапсу — у межах 6 %. Насцярожанасць выклікае вялікае снежнае покрыва, ад 25 да 50 см у розных раёнах, што можа пацягнуць пераўвільгатненне глебы, але сеяць давядзецца ў любых умовах. Так, у Докшыцкім раёне, які традыцыйна адным з першых у вобласці прыступае да вясенне-палявых работ, распачаць іх гатовыя ў трэцяй дэкадзе сакавіка. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА 
Фота з адкрытых крыніц 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю