Top.Mail.Ru

Гатоўнасць устаноў адукацыі да пачатку навучальнага года разгледзелі ва ўрадзе

Праведзеная работа па падрыхтоўцы школ, каледжаў і ВНУ да 1 верасня прааналізавана на нарадзе пад старшынствам намесніка Прэм’ер-міністра Наталлі Пяткевіч. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Як адзначылі міністр адукацыі, намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, установы адукацыі гатовы да пачатку навучальнага года. Завершаны рамонтныя работы ў школах і каледжах, прыведзены ў парадак харчаблокі і спартыўныя аб’екты, абноўлены школьны аўтобусны парк. На асаблівым кантролі — пытанні забеспячэння ва ўстановах адукацыі супрацьпажарнай, дарожнай і санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі.

«Пытанні завяршэння падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да 2026/27 навучальнага года знаходзяцца на пастаянным кантролі ўрада, — адзначылі ў прэс-службе. — Віцэ-прэм’ерам звернута асаблівая ўвага на пытанні арганізацыі гандлю школьнай прадукцыяй. Пастаўлена задача захаваць у гандлёвых аб’ектах разнастайнасць асартыменту і размернага раду якаснага адзення дзелавога стылю, спартыўнай формы і абутку для вучняў, школьных канцылярскіх прылад».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю