Top.Mail.Ru
387

«Гатовыя да далейшага дыялогу». Ваенны эксперт пра тэлефонную размову Лукашэнкі і Трампа

Тэлефонная размова Прэзідэнтаў Беларусі і ЗША Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа — прызнанне той пазітыўнай пазіцыі, якую на працягу многіх гадоў займае Беларусь. Такое меркаванне выказаў ваенны экспэрт, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Бузін.



«Тэлефонная размова Прэзідэнтаў Беларусі і ЗША Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа — гэта разуменне ўкладу Рэспублікі Беларусь і асабіста Прэзідэнта ў нармалізацыю адносін паміж Злучанымі Штатамі і Расійскай Федэрацыяй. На працягу апошняга часу наш Прэзідэнт неаднаразова сустракаўся са спецпрадстаўнікамі Дональда Трампа, даваў інтэрв’ю замежным СМІ, у тым ліку Злучаных Штатаў, пастаянна размаўляў з Уладзімірам Пуціным. Ён станавіўся пэўным мостам паміж Захадам і Усходам, што дазваляе знайсці агульныя падыходы, знайсці тыя тэмы, тыя пункты, якія неабходна агаварыць двум вялікім дзяржавам. На мой погляд, гэты дыялог і гэтая гутарка — менавіта прызнанне ўкладу Рэспублікі Беларусь у гэты працэс. Гэта прызнанне той пазітыўнай пазіцыі, якую на працягу многіх гадоў займае Беларусь, — сказаў Мікалай Бузін. — І самае галоўнае — гэта разбурэнне таго міфа, які на працягу шмат чаго часу стварае Еўропа, што ў Рэспубліцы Беларусь нелегітымная ўлада, нелегітымны Прэзідэнт».

Тон размовы кіраўнікоў дзяржаў сведчыць аб тым, што яны паважліва ставяцца адзін да аднаго, адзначыў дэпутат. «Яны паважліва ўспрымаюць пазіцыю адзін аднаго і гатовы для далейшага дыялога. Выклікае пэўны аптымізм фраза, якую напісаў Дональд Трамп у сацсетцы: „Я чакаю сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь“. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што Беларусь — краіна, якая адбылася. Гэта краіна, якая, праводзячы шматвектарную палітыку, ніколі не падводзіла сваіх партнёраў. Якая з’яўляецца па-сапраўднаму суверэннай дзяржавай. Менавіта таму Прэзідэнт Злучаных Штатаў так шчыра і дастаткова цёпла размаўляў з нашым лідарам, — падкрэсліў ён. — Мы ніколі не перарываем адносіны. Мы заўсёды настроены на паважлівы двухбаковы дыялог».

Але што зараз рабіць збеглым? «Што да нашых збеглых, то ў іх сыходзіць глеба з-пад ног. Чарговы раз Дональд Трамп паказвае, што ў Рэспубліцы Беларусь ёсць рэальны кіраўнік. Ёсць рэальная ўлада, з якой можна размаўляць, з якой можна абмяркоўваць важныя пытанні і знаходзіць кансэнсус. Гэта значыць, той самы лідар заходняга свету адкрытым тэкстам гаворыць усім сваім васалам, што Беларусь — гэта суверэнная краіна, уладу якой ён прызнае, Прэзідэнта якой ён паважае і гатовы весці з імі дыялог. А што ім рабіць? Шукаць сабе альбо новых сюзерэнаў, альбо вяртацца дадому. Іх тут чакаюць, ім ёсць чым тут заняцца», — дапоўніў Мікалай Бузін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю