Top.Mail.Ru
334

Генадзь Лепяшко: «Нашы дзеці ўжо з маленства павінны разумець, што нясе ў сабе нацызм»

Па словах старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Генадзя ЛЕПЯШКО, на жаль, памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны мае патрэбу ў абароне.

«Мы — нашчадкі Вялікай Перамогі, мы гэтым ганарымся і гучна пра гэта заяўляем, — падкрэсліў дэпутат, каментуючы выступленне Прэзідэнта Беларусі ў Валгаградзе. — Таму калі мы бачым, што нашчадкі фашыстаў спрабуюць узняць галаву, робім усё неабходнае для таго, каб расказаць праўду. Наша моц — у праўдзе. У нашых руках ёсць магутная зброя — праўда, з якой мы разам з краінамі былога Савецкага Саюза пераможам».

Па словах парламентарыя, уражваюць тыя факты, аб якіх казаў Прэзідэнт, маючы на ўвазе работу Генеральнай пракуратуры, калі адкрываюцца новыя і новыя зверствы, якія ўчыняліся фашыстамі на нашай зямлі. «І правільна сказаў кіраўнік дзяржавы, што, трансліруючы гэту інфармацыю ў масы, аб псіхіцы не трэба задумвацца, — канстатаваў Генадзь Лепяшко. — Трэба гэтыя факты паказваць для таго, каб нашы дзеці ўжо з маленства разумелі, што нясе ў сабе фашызм, нацызм». 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю