Top.Mail.Ru
346

Гендырэктар: «Беларусьфільм» будзе арыентавацца на запатрабаванае кіно і пачне здымаць серыялы

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» будзе арыентавацца на запатрабаванае кіно і пачне здымаць серыялы. Пра гэта па выніках нарады пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі заявіў журналістам генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Дзмітрый Сямёнаў, які зусім нядаўна ўзначаліў кінастудыю, паведамляе БелТА.



«Галоўная задача — загружаць кінавытворчасць. І пачынаць трэба з кадраў. Безумоўна, на сённяшні момант ужо пэўная работа праведзена. Створаны назіральны савет пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Па гэтым шляху ў падборы новых кадраў і напрамку на кінастудыю мы будзем рухацца. Нам бы хацелася, каб нашы новыя кіношнікі пастаянна знаходзіліся на базе кінастудыі і глядзелі, як нашы мэтры здымаюць кінафільмы, чэрпалі гэтую атмасферу кінавытворчасці і ўжо потым давалі свой прадукт, які быў бы цікавы і запатрабаваны як на нашым рынку, так і за межамі краіны», — сказаў гендырэктар.

Па яго словах, цяпер вядзецца работа па адборы новых сцэнарыяў, ідэй, якія пасля будуць прапрацоўваць ў фокус-групах.

«Варта адзначыць, што, у прынцыпе, падыход да кінавытворчасці будзе мяняцца. Мы будзем абапірацца на тое кіно, якое сёння запатрабавана. Безумоўна, мы працуем у цесным узаемадзеянні з кінатэатрамі нашай краіны. У нас ёсць зваротная сувязь і пэўны заказ ад іх. Таксама мы плануем запусціць на базе кінастудыі выпуск серыяльнага вытворчасці», — заявіў Дзмітрый Сямёнаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю