Раніцай 9 ліпеня кліенты «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «Белінвестбанка» сутыкнуліся з праблемай — з іх карт-рахункаў спісаліся грошы. Некаторыя карыстальнікі ўбачылі адмоўны баланс на сваіх картках. Сітуацыю з несанкцыянаваным спісаннем грошай пракаменціраваў генеральны дырэктар ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» Аляксандр Сотнікаў, паведамілі ў news.by.
«З 9 гадзін раніцы назіраецца некаторыя збоі ў рабоце праграмна-апаратнага комплексу „Банкаўскага працэсінгавага цэнтра“, якія, на жаль, прывялі да не вельмі прыемных наступстваў для трымальнікаў карт Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. У некаторых трымальнікаў карт гэтых банкаў могуць быць адмоўныя рэшткі. Работнікі і спецыялісты „Банкаўскага працэсінгавага цэнтра“ працуюць над гэтай сітуацыяй. Мы ведаем, як яе выправіць. Нам трэба некаторая колькасць часу. Спадзяёмся, што да 14:00 гадзін усе праблемы будуць ліквідаваны, і людзі ўбачаць на сваіх картках рэальныя рэшткі», — адзначыў Аляксандр Сотнікаў.
Ён супакоіў кліентаў вышэйзгаданых банкаў, запэўніўшы, што іх грошы хутка будуць вернутыя.
Грошы нікуды не дзеліся, ніхто іх не скраў, усё будзе добра.