Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл—першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка расказаў журналістам аб падрыхтоўцы і асаблівасцях маючага адбыцца вучэння «Захад-2025».
Аб ходзе падрыхтоўкі:
«Мы фактычна ўступілі ў завяршальную фазу падрыхтоўкі да асноўнага мерапрыемства гэтага года — сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі „Захад-2025“.
Завершана заключная рэкагнасцыроўка, у ходзе якой мы ўзгаднілі раёны размяшчэння войск, разгортванне пунктаў кіравання, а таксама вызначылі ўчасткі мясцовасці і палігоны, дзе будзе адбывацца асноўны розыгрыш эпізодаў вучэння.

На сёння ўсе гэтыя аб’екты, падрыхтаваны ў інжынерных адносінах, адпавядаюць тым патрабаванням, якія мы прад’яўляем і закладваем у задуму вучэння, і гатовы да прыёму прыбываючых войск для таго, каб праводзіць мерапрыемствы і адпрацаваць увесь комплекс вучэбна-баявых задач.
Рэкагнасцыроўка прайшла планава. Я задаволены работай усіх адказных, хто яе рыхтаваў і праводзіў. Фактычна мы гатовыя да прыёму войск і да пачатку вучэнняў ва ўстаноўленыя тэрміны».
Аб асаблівасцях маючых адбыцца манеўраў і рэакцыі краін-суседзяў на вучэнні:
«Улічваючы складаную ваенна-палітычную абстаноўку, улічваючы, што Беларусь пастаянна абвінавачваюць у агрэсіўных намерах, мы прынялі рашэнне і адсунулі раёны правядзення вучэнняў ад нашых межаў.
Адзначу, што гэты працэс не трэба ацэньваць як нашу слабасць ці нашу лаяльнасць, ці рэагаванне на нейкія прэтэнзіі. Гэта выключна адзін з крокаў стабілізацыі абстаноўкі, супакойвання міжнароднай грамадскасці».
«Аднак на гэтым працэсе пачыналі спекуляваць нашыя заходнія калегі. Польшча заявіла аб тым, што гатова правесці вучэнне дывізіённага маштабу ля нашых граніц у раёне Гродна, Белавежскай пушчы. Літва перакідвае сваю брыгаду „Жалезны воўк“ на палігон Пабрадэ і плануе там праводзіць дзеянні ў 15 кіламетрах ад нашай мяжы».
«У гэтых умовах мы пакідаем за сабой права прыняць рашэнне і перамясціць нашы асобныя падраздзяленні падчас вучэнняў, каб адпрацаваць эпізоды выключна абарончага характару, у тым ліку на тых кірунках, якія я назваў.

Другая асаблівасць вучэння: мы свядома адышлі ў сцэнарыі і задуме ад прапрацоўкі ўсіх пытанняў наступальнай тэматыкі. Вучэнне мае выключна абарончыя эпізоды, якія даюць магчымасць нам абараняць і гарантаваць бяспеку Саюзнай дзяржавы.
Трэцяя асаблівасць: улічваючы змяншэнне прасторавага размаху і зніжэнне асобных напрамкаў, якія хацелася б адпрацаваць у ходзе вучэнняў, мы зменшылі склад войскаў, якія прыцягваюцца для яго правядзення. Калі раней мы заяўлялі, што гэта будзе дастаткова маштабнае мерапрыемства, то цяпер фактычна напалову зменшаны вайсковы склад, які прыме удзел у вучэнні.
Чацвёртай асаблівасцю з’яўляецца тое, што падчас адпрацоўкі асноўных вучэбна-баявых эпізодаў мы плануем выкарыстоўваць усе апошнія дасягненні сучаснага ваеннага мастацтва, у прыватнасці, беспілотныя лятальныя апараты, сродкі РЭБ, розныя рабатызаваныя і аўтаматызаваныя комплексы, развіваць і выкарыстоўваць сучасныя прыёмы супрацьпаветранай абароны і барацьбы з беспілотнікамі».

Аб прыхільнасці Беларусі ўстояным прынцыпам:
«Дэманструючы сваю міралюбнасць і адкрытасць, мы плануем запрасіць на гэтае вучэнне назіральнікаў з розных краін, каб пацвердзіць сваю прыхільнасць комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнні мер даверу і бяспекі.
Мы разглядаем у якасці запрошаных дзяржавы—члены АДКБ, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, краіны далёкай дугі.
Акрамя таго, плануем запрасіць акрэдытаваных у нас ваенных аташэ, а таксама дзяржавы—удзельніцы АБСЕ ў рамках Венскага дакумента, якому мы захоўваем прыхільнасць і па якім працягваем працаваць».