Top.Mail.Ru

Генерал-маёр Уладзімір Белы прызначаны намеснікам міністра абароны

Генерал-маёр Уладзімір Белы прызначаны намеснікам міністра абароны. Адпаведны ўказ падпісаў 8 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Да цяперашняга часу Уладзімір Белы займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.

Яшчэ адным указам кіраўніка дзяржавы генерал-маёр Аляксандр Навуменка, які працаваў раней намеснікам міністра абароны, вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю