Top.Mail.Ru
197

Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» — пра другі клуб у КХЛ з Беларусі: Усё ўпіраецца ў фінансавы складнік

Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Арцём Каркоцкі выказаўся аб магчымым з’яўленні ў Кантынентальнай хакейнай лізе другой каманды з Беларусі.


«Вядома, для КХЛ пашырэнне і з’яўленне новых каманд — плюс! Чым больш клубаў, тым цікавей. Але ўсё ўпіраецца ў фінансавы складнік, інфраструктуру. На гэты момант адкрыццё другога беларускага клуба ў КХЛ пакуль малаверагоднае. Гэта складаны момант, які трэба абмяркоўваць, аднак, безумоўна, гэта цікавая ідэя», — сказаў Каркоцкі.

Нагадаем, раней Прэзідэнт Кантынентальнай хакейнай лігі Аляксей Марозаў выказаўся аб магчымым уступленні другога беларускага клуба ў лігу.

«Калі ў нейкага клуба будзе жаданне ўступіць, то мы з задавальненнем сустрэнемся і разгледзім гэту магчымасць. У нас ёсць поўная дарожная карта па ўступленні: ад патрабаванняў па інфраструктуры і фінансаванні да планаў развіцця па ключавых кірунках. Шмат пунктаў, якія патрабуюць праверкі. Было б вельмі цікава, каб у КХЛ з’явіўся яшчэ адзін клуб з Мінска. Плюс яшчэ адно дэрбі: «Юнацтва» — «Дынама». Для чэмпіянату з’яўленне мінскага

«Юнацтва» — дадатковая інтрыга, прыцягненне большай аўдыторыі да КХЛ. Калі ў іх будзе жаданне, мы гатовыя гэта абмеркаваць",— сказаў Марозаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю