Інцыдэнт на борце самалёта авіякампаніі Flydubai, які накіроўваўся ў Тэль-Авіў і зрабіў экстранную пасадку ў аэрапорце саудаўскага горада Табук, кваліфікуецца як тэракт. Аб гэтым паведаміў генеральны пракурор ААЭ Хамад Сейф аш-Шамсі, піша БелТА.
Паводле слоў генпракурора, якія прыводзіць дзяржагенцтва WAM, расследаванне ўстанавіла, што другі пілот, які напаў на капітана паветранага судна, планаваў учыніць тэракт. Падазроны ўдарыў капітана спецыяльнай авіяцыйнай аварыйнай сякерай, якая знаходзіцца ў кабіне самалёта на выпадак непрадбачаных абставін. Пасля ён спрабаваў перахапіць кіраванне самалётам.
Расследаванне інцыдэнту яшчэ прадаўжаецца.