Top.Mail.Ru

Генпракуратура накіравала ў суд справу аб ДТЗ з маршруткай, у якім загінулі шэсць чалавек

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да кіроўцы прыватнага прадпрыемства, які ажыццяўляў паслугі па перавозцы пасажыраў. Яму інкрымінавана парушэнне ПДР і эксплуатацыі транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, а таксама смерць людзей, па ч. 3 арт. 317 КК, паведамілі БелТА ў Генеральнай пракуратуры.



Згодна з матэрыяламі справы, кіроўца маршрутнага аўтобуса выконваў перавозку пасажыраў. У парушэнне патрабаванняў ПДР яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Прычым сам транспарт меў шэраг няспраўнасцяў тармазной сістэмы і хадавой часткі.

«Рухаючыся па маршруце Мінск — Мазыр у Светлагорскім раёне, кіроўца перавысіў устаноўленую па-за населенымі пунктамі максімальную хуткасць і не забяспечыў пастаянны кантроль за бяспекай руху. Маючы аб’ектыўную магчымасць загадзя назіраць уключаны маячок на кабіне трактара, які ехаў наперадзе ў спадарожным напрамку, ён не прыняў своечасовых мер да зніжэння хуткасці і дапусціў сутыкненне з трактарам, пасля чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen», — адзначылі ў Генеральнай пракуратуры.


У выніку ДТЗ загінулі шэсць чалавек, чацвярым нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, траім — менш цяжкія, яшчэ аднаму пасажыру — цяжкія і менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. Для забеспячэння спагнанняў на маёмасць абвінавачанага і юрыдычнай асобы коштам больш за 900 тыс. рублёў накладзены арышт.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення СК. Вывучэнне матэрыялаў справы паказала, што папярэдняе расследаванне па ёй праведзена ўсебакова, поўна і аб’ектыўна, супрацьпраўныя дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя дакладна. Падстаў для змены альбо адмены раней прымененай да кіроўцы меры стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах у Генеральнай пракуратуры не ўгледзелі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю