Top.Mail.Ru

Герыятр растлумачыў, чаму крыжаванкі не дапамогуць пажылым пры трэніроўцы мозгу

Пастаяннае разгадванне крыжаванак мозг лічыць звыклай работай


Крыжаванкі не з’яўляюцца эфектыўным спосабам трэніроўкі мозгу ў пажылым узросце, заявіў урач-герыятр, тэрапеўт, кандыдат медыцынскіх навук Андрэй Ізюмаў, перадае РІА «Новости».

«Новыя веды і навыкі фарміруюць нейронныя сувязі. Чым іх больш, тым лепш. Аднак выкананне аднаго і таго ж дзеяння не мае такога эфекту. Напрыклад, крыжаванкі — самая частая памылка. Калі вы ўсё жыццё іх разгадваеце, то ваш мозг стаў у гэтым сапраўдным экспертам, і для яго такая задача — ужо не трэніроўка, а прывычная работа», — адзначыў спецыяліст.

Паводле яго слоў, эфект ад разгадвання крыжаванак будзе мінімальным. Новае хобі, максімальна адрознае ад звыклага ладу жыцця, прыносіць больш карысці. Калі чалавек працаваў інжынерам, яму варта паспрабаваць маляванне ці музыку, а калі гуманітарыем — асвоіць тэхнічныя навыкі.

«Нават новае выкананне звыклых спраў можа даць эфект. Ідзіце ў краму незнаёмай дарогай. Перастаўце відэльцы і лыжкі ў іншую скрыню на кухні. Паспрабуйце чысціць зубы левай рукой, калі вы праўша. Калі захапляецеся садоўніцтвам — пасадзіце нешта новае. Любіце гатаваць — асвойце яшчэ адзін рэцэпт. Нават самыя малыя змяненні прымушаюць мозг фарміраваць новыя нейронныя сувязі», — заключыў кандыдат медыцынскіх навук.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю