Top.Mail.Ru

«Гэта горад майго лёсу, ні на які іншы яго не памяняю». Гамяльчане прызналіся ў каханні абласному цэнтру

Гомель сёння прымае віншаванні з 884-годдзем. У кожным раёне створаны святочныя лакацыі, дзе можна адпачыць, сустрэцца з сябрамі і зарадзіцца добрым настроем. Эпіцэнтр інтэрактыву і ўсяго самага смачнага па традыцыі — на цэнтральнай плошчы Гомеля. БелТА прайшліся па святочных кварталах і сабралі эмоцыі жыхароў горада-імянінніка.

Нягледзячы на дождж з самай раніцы і пахмурнае надвор’е, рух у Гомелі вельмі актыўны, бо дзень нараджэння, радасць якога можна падзяліць адразу з усім горадам, бывае толькі раз у годзе.



Чайная цырымонія, іерогліф на памяць і прысмакі Усходу. Чым запомніўся фэст нацыянальных культур у Гомелі.

«Вы ведаеце, учора на адкрыцці фестывалю харэаграфічнага мастацтва „Сожскі карагод“ мы атрымалі сапраўднае задавальненне. Гэта было феерычна. Такі маштаб, такія пастаноўкі — гэта было такое класнае дзейства. Але галоўнае адкрыццё — наша моладзь! Яна проста „бомбічная“ па сваёй энергетыцы, такія класныя і запальныя хлопцы растуць. А рэжысёрам — асобны рэспект за такое свята», — не скупяцца на добрыя словы сёстры Таццяна і Вольга з Гомеля.


Абедзве сястры любяць увесь горад: і яго гістарычны цэнтр, і спальныя раёны. «Гомель — вельмі кампактны, утульны, паўднёвы, цёплы. Мы ездзім у розныя гарады нашай краіны, але наш — асаблівы. Палацава-паркавы ансамбль — па-за канкурэнцыяй, гэта наш асаблівы гонар і любоў, і сквер імя А. Грамыкі, дзе ўсё часцей праводзяць цікавыя мерапрыемствы. А якой прыгажосці нашы храмы, набярэжная, сама рака Сож! Мы жывем побач з каскадам азёр — заўсёды чыста, дагледжана. Усе госці з іншых краін дзівяцца чысціні на вуліцах нашага горада. А гэта ж не проста так — колькі ў нас праводзіцца суботнікаў, і кожны імкнецца зрабіць горад яшчэ лепш, добраўпарадкаваць яго. Мы таксама стараемся ставіцца да горада, як да свайго дома, бо гэта месца, дзе мы жывем», — распавядаюць яны.



У любую пару года натхняе набярэжная ракі Сож — раскрывае свой топ месцаў у абласным цэнтры і карэнная гамяльчанка Валерыя Жадаўцава. «Люблю ўвесь наш горад, бо я тут нарадзілася. Гомель — самы лепшы горад. Гэта горад майго лёсу, ні на які іншы яго не памяняю», — запэўніла яна.



У адрас горада і гамяльчан гучаць толькі цёплыя словы і пажаданні. Гастранамічныя сюрпрызы, творчыя падарункі і цэлы россып зорак эстрады — усё для тых, хто жыве і развівае любімы горад.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю