Top.Mail.Ru
159

Гэта магія нейкая! Куды знікае снег з мінскіх вуліц

Куды вывозяць снег з мінскіх вуліц, расказалі БелТА ва УП «Мінскводаканал».


У 2016 годзе ў Мінску быў уведзены ў эксплуатацыю першы і пакуль адзіны ў Беларусі снегасплаўны пункт. 

«Працэс перапрацоўкі снегу выглядае так. Снег з самазвалаў выгружаюць на магутную драбнілку. Далей зляжалыя гурбы ператвараюцца ў дробку, затым здробнены снег падаецца ў рэзервуар з цёплымі сцёкавымі водамі і хутка растае. Пасля чаго спецыяльныя пяскалоўкі адсякаюць усё смецце і пясок і атрыманая вада самацёкам адпраўляецца на ачышчальныя збудаванні», — расказалі ў арганізацыі.
Толькі за бягучыя суткі снегаплавільня прыняла 824 куб. м снегу, а гэта 70 поўных самазвалаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю