Top.Mail.Ru
95

«Гэта наш беларускі шлях»: Сенатар — пра гадавіну інаўгурацыі Прэзідэнта нашай краіны

Такое меркаванне карэспандэнту zviazda.by выказала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ала Смаляк. 


— 25 сакавіка 2025 года адбылася цырымонія ўступлення на пасаду зноў выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, — нагадвае суразмоўца. — На інаўгурацыі Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Мы разам ідзём па шляху міру і стварэння, нацыянальнага адзінства і патрыятызму, справядлівасці і шырокіх магчымасцяў для кожнага. І гэта ўсё тое, што мы называем дзяржавай для народа. Гэта наш беларускі шлях!» 

Сенатар падкрэслівае той факт, што мудрасць Аляксандра Лукашэнкі, яго стратэгічны погляд, паслядоўная палітыка, міралюбная пазіцыя і арыенцір, у першую чаргу, на простага чалавека дазволілі ўвасобіць у жыццё маштабныя праекты па ўдасканаленні эканомікі, сацыяльнай сферы, інфраструктуры: 

— Пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы былі рэалізаваны меры па мадэрнізацыі вытворчасцяў, развіцці інавацыйных сфер, навукі, прыцягненні інвестыцый, падтрымцы айчыннага бізнесу, аграрнага сектара. 

Ала Смаляк канстатуе: усё гэта і многае іншае спрыяе паляпшэнню ўмоў жыцця і працы людзей, а таксама ўмацаванню міжнароднага іміджу краіны.

— Мы ганарымся дасягненнямі краіны і ўпэўнены, што пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта Беларусь прадоўжыць упэўнена развівацца ва ўмовах глабальных перамен і выклікаў, умацоўваючы свае пазіцыі на міжнароднай арэне і захоўваючы сваю ўнікальнасць, самабытнасць, свае каштоўнасці, традыцыі, інтарэсы і, галоўнае, — суверэнітэт, незалежнасць, — рэзюмавала эксперт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю