Top.Mail.Ru

«Гэта зрабілі самі латышы». Лукашэнка дэзавуіраваў абвінавачванні Латвіі ў пранікненні ўзброенай групы з Беларусі

Інцыдэнт з нібыта пранікненнем на тэрыторыю Латвіі ўзброенай групы з Беларусі быў інсцэніраваны латвійскім бокам. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе па выніках праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС, перадае БелТА.



«Мы выдатна ведаем, пра гэта мне ўжо далажылі, што гэта было зроблена ўсё як інфармацыйная нагода атрымаць грошы ад Еўрапейскага Саюза самімі латышамі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка назваў глупствам тое, што «стварылі латвійцы на мяжы». «Мы да гэтага не маем ніякага дачынення, што мы там (нібыта. — Заўв. БелТА) праніклі на іх тэрыторыю — людзі ў масках, вайскоўцы — кагосьці схапілі, захапілі або заштурхнулі туды нейкую групу мігрантаў. Большага глупства не прыдумаеш», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Падобныя аперацыі з заходам на тэрыторыю суседняй дзяржавы немагчымыя без узгаднення з Прэзідэнтам. Са мной падобныя рэчы не ўзгадняліся. А, значыць, і не праводзіліся. Я гэта ведаю дакладна. Таму што ваша (кіраўніцтва беларускіх сілавых структур. — Заўв. БелТА) выканаўчасць абсалютна не падвяргаецца сумненню», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў сродках масавай інфармацыі пастаянна «нарастае гэтая брахня», якая звернутая ў бок Беларусі. «Ім патрэбныя грошы. Ні тры балтыйскія дзяржавы, былыя рэспублікі Савецкага Саюза, ні Польшча не валодаюць дастатковай сілай, каб задаволіць свае хацелкі. Асабліва ў ваеннай галіне. Як Польшча — закупляе танкі, іншыя ўзбраенні, якія сёння не танныя. Дроў для насельніцтва няма, а танкі і іншую ваенную тэхніку закупляць трэба», — сказаў беларускі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю