Top.Mail.Ru

Гігін: Без Беларусі дасягнуць урэгулявання, а ўжо тым больш дабіцца міру на Украіне будзе, мякка кажучы, складана

Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Вадзім ГІГІН перакананы, што тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі — найважнейшая падзея ў ходзе ўсяго працэсу, звязанага з развіццём украінскага крызісу і, галоўнае, спробамі яго ўрэгулявання. «Беларусь і Расія працягваюць цесна каардынаваць свае дзеянні, — канстатаваў дэпутат. — Варта яшчэ раз падкрэсліць, што ніякія дамоўленасці па Украіне не могуць быць дасягнуты, а тым больш рэалізаваны без уліку інтарэсаў нашай краіны. І Расія, у тым ліку асабіста Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, актыўна падтрымліваюць гэтую пазіцыю».



Па словах парламентарыя, роля Беларусі ў арганізацыі і ажыццяўленні найбуйнейшага абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай — пераканаўчае сведчанне рэзультатыўнасці беларускага ўдзелу. «Столькі палонных — людзей, многія з якіх маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, — удакладніў ён. — Дадайце каласальны недавер супрацьлеглых бакоў. І пры гэтым усё было арганізавана дакладна і зладжана».

Пры гэтым Вадзім Гігін падкрэсліў, што беларусы не напрошваюцца ў пасрэднікі. «Але мы ж блізкія людзі, знаходзімся зусім побач, а не недзе за акіянам, — сказаў ён. — Ды і само жыццё пацвярджае: без Беларусі дасягнуць урэгулявання, а ўжо тым больш дабіцца міру на Украіне будзе, мякка кажучы, складана. І яшчэ адзін момант. Наколькі больш выйгрышна выглядае ўзгодненая знешнепалітычная лінія, якая праводзіцца ў Саюзнай дзяржаве, у параўнанні з тым раздраем, што пануе ў „еўраатлантычнай супольнасці“. Там сварка за сваркай. А ў нас усё этычна, ветліва, па-сяброўску, па-таварыску, па-братэрску».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю