Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін аб сустрэчы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Украіне Кітам Келегам у сваім тэлегам-канале «Гігін. 110 Партызанскі».
«Сапраўды, сустрэча рэзанансная. Як вельмі паказальны і склад тых, хто ўдзельнічае ў перагаворах, — адзначыў парламентарый. — Вядома, што падобным сустрэчам папярэднічае вялікая і напружаная падрыхтоўчая праца, у якой удзельнічаюць не толькі дыпламаты».
Ён звярнуў увагу на адну важную дэталь перагавораў: «Вядома, наш Прэзідэнт умее стварыць максімальна добразычлівую атмасферу для перагавораў. Характэрна, што Аляксандр Рыгоравіч прымае амерыканцаў у сваім працоўным кабінеце, але без гальштука».