Top.Mail.Ru

Гімнастка Цітавец перамагла ў практыкаванні на брусах на этапе Кубка свету ў Баку

Алена Цітавец прынесла беларускай камандзе другое золата першага этапа Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіць у сталіцы Азербайджана Баку, паведамляе БелТА.


Беларуска святкавала поспех у практыкаванні на разнавысокіх брусах. Кваліфікацыю ў чацвер Алена прайшла з першага месца сярод 17 удзельніц, сёння ў фінале вынік нашай гімнасткі таксама аказаўся лепшым — 13,400 бала. Другой стала славенка Луцыя Грыбар (13,233), тройку замкнула японка Аю Такуцугі (13,200). У мінулым сезоне Цітавец двойчы паднімалася на подыум этапаў Кубка свету на брусах (серабро ў Котбусе і бронза ў горадзе Доха).

Першы камплект узнагарод суботы жанчыны разыгралі ў апорным скачку — перамогу атрымала 49-гадовая Аксана Чусавітына з Узбекістана. Раней сёння медаль вышэйшай пробы ў вольных практыкаваннях у мужчын заваяваў наш Ягор Шарамкоў. Заўтра беларус пазмагаецца за прызы ў апорным скачку, таксама ў нядзелю ў фінале на дыване выступіць наша Кіра Магарэвіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю