Беларуска Дар’я Вярэніч стала прызёрам спаборніцтваў у мнагаборстве на трэцім этапе Кубка наймацнейшых спартсменаў па мастацкай гімнастыцы ў Казані, паведамляе БелТА.
Беларуска Дар’я Вярэніч стала прызёрам спаборніцтваў у мнагаборстве на трэцім этапе Кубка наймацнейшых спартсменаў па мастацкай гімнастыцы ў Казані, паведамляе БелТА.
Удзел у самым прэстыжным відзе праграмы сярод сеніёрак прынялі 33 спартсменкі з пяці краін, у тым ліку шэсць беларусак. Лепшай з нашых грацый стала новаспечаная чэмпіёнка краіны Дар’я Вярэніч, якая па выніках выступленняў з чатырма прадметамі атрымала 115,90 бала і заняла трэцяе месца.
Перамогу ў мнагабор’і атрымала Марыя Барысава з Санкт-Пецярбурга (120,00), серабро выйграла Уладзіслава Шаронава з Іванаўскай вобласці (116,10). Беларуска Дар’я Грохатава паказала 11-ы вынік, Дар’я Ткачова стала 16-й, Ніка Косціна, Ганна Кандрашына і Анастасія Трафімава размясціліся ў трэцім дзясятку.
У гэтай жа дысцыпліне ў юніёрак наша Маргарыта Журовіч заняла восьмую пазіцыю, яе суайчынніца Ксенія Перапяліца замкнула топ-20. Раней каманда Беларусі атрымала перамогу ў мнагаборстве ў групавых практыкаваннях. 28 верасня на этапе ў Казані адбудуцца фіналы ў асобных відах.