Top.Mail.Ru

Гімнасткі Гарнасько і Вярэніч сталі прызёрамі клубнага чэмпіянату Іспаніі

Беларускі Аліна Гарнасько і Дар’я Вярэніч сталі прызёрамі клубнага чэмпіянату Іспаніі па мастацкай гімнастыцы, паведамілі БелТА ў прэс-службе БАГ.



Гарнасько дапамагла свайму клубу Ritmo выйграць сярэбраныя ўзнагароды ў агульным заліку турніру. Аліна выступіла ў практыкаваннях з булавамі і стужкай і ў абодвух відах праграмы стала лепшай сярод усіх удзельніц. Акрамя таго, наша Дар’я Вярэніч заваявала серабро ў кампазіцыі з мячом.

У канцы месяца наймацнейшыя беларускія грацыі выступяць на традыцыйным хатнім турніры «Хрустальная Ружа — Гран-пры Хелена Валеры». Міжнародныя спаборніцтвы з удзелам гімнастак з 15 краін пройдуць у Мінску з 24 па 26 ліпеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю