Top.Mail.Ru

Гістарычны рэкорд: 3 млн тон збожжа намалацілі аграрыі Мінскай вобласці

Сёння сельгасвытворцы Мінскай вобласці зафіксавалі намалот 3 млн тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. Аб гэтым паведамляе БелТА. 


«Гэта гістарычны максімум. Намалаціўшы тры мільёны тон збожжа, аграрыі цэнтральнага рэгіёна выканалі даручэнне Прэзідэнта», — адзначылі ў прэс-службе.

Уборка кукурузы ў Мінскай вобласці, у тым ліку на зерне, працягваецца. Цяпер сабрана звыш 5,5 млн т зялёнай масы кукурузы, закладзена 4,7 млн т сіласу, а таксама намалочана звыш 560 тыс. т збожжа кукурузы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю