Top.Mail.Ru
294

Гістарычныя падзеі рэалістычна ўзнавілі на Дні беларускага пісьменства ў Лідзе

Рэканструкцыя, якая адбылася ў рамках ХХХІІ Дня беларускага пісьменства, сабрала на пляцоўцы каля Кургана Неўміручасці шмат зацікаўленых у гісторыі сваёй краіны лідчан і гасцей горада.

Яе сюжэт арганізатары прысвяцілі знакавай даце — падзеям 17 верасня 1939 года. Напярэдадні ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР мясцовыя жыхары, якія падвяргаліся голаду, холаду і прыгнёту з боку палякаў, выступілі з пратэстам. Польскія жандары жорстка спынілі мітынг і арыштавалі смельчакоў, якія адстойвалі права беларусаў жыць і думаць на роднай мове.

Дзеянне атрымалася відовішчным, праўдападобным і запамінальным не толькі дзякуючы прафесійнаму майстэрству герояў, але і дзякуючы спецэфектам: дым, агнявыя зарады і стрэлы стваралі напружаную і рэалістычную атмасферу.

У фінале ваенна-гістарычнай рэканструкцыі прагучала ўрачыстае трохразовае «Ура!», якое сімвалізуе вызваленне насельніцтва Заходняй Беларусі.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю