Top.Mail.Ru
166

Глазьеў расказаў пра вырашэнне пытання з працэдурай верыфікацыі сім-карт беларусаў у Расіі

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў пасля сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у каментары журналістам распавёў аб вырашэнні пытання з працэдурай верыфікацыі сім-карт беларусаў у Расіі, перадае БелТА.

Замежнікам, якія пражываюць у Расіі, у тым ліку грамадзянам Беларусі, а таксама тым, хто часта прыязджае ў РФ з дзелавымі або асабістымі мэтамі, для працягу выкарыстання SIM-карт расійскіх сотавых аператараў неабходна было ў тэрмін да 1 ліпеня здаць свае біяметрычныя дадзеныя.

Па словах Сяргея Глазьева, з неабходнасцю перарэгістрацыі сім-карт сутыкнуліся многія беларусы. Такая працэдура ў Расіі была звязаная з патрабаваннем бяспекі. «Дыскрымінацыі тут не было, таму што гэта тычылася і расійскіх, і беларускіх грамадзян. Але расійскія грамадзяне маглі гэта рабіць праз „Дзяржпаслугі“ (расійскі партал. — Заўв. БелТА). У беларускіх грамадзян да сістэмы „Дзяржпаслуг“ у Расіі прамога доступу не было. Таму ўзнікала праблема чэргаў», — растлумачыў дзяржсакратар.

Дзякуючы намаганням урадаў Масквы і Санкт-Пецярбурга «адкрываюцца ўсе МФЦ (шматфункцыянальныя цэнтры. — Заўв. БелТА) для прыёму заяў беларускіх грамадзян аб перарэгістрацыі», адзначыў ён. 

«Але мы хочам пайсці яшчэ далей: злучыць два парталы — „Е-Паслугу“ ў Беларусі і „Дзяржпаслугі“ у Расіі, каб гэтыя інфармацыйныя сістэмы маглі аператыўна абменьвацца дадзенымі для пацвярджэння іх дакладнасці. І тады можна, не выязджаючы з Беларусі, прайсці перарэгістрацыю на расійскіх „Дзяржпаслугах“. Спадзяемся, што мы гэтыя праблемы хутка вырашым», — распавёў Сяргей Глазьеў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю