Гіганцкая ледзяная глыба вагой 250 тыс. тон навісае над ідылічнай горнай вёскай Рандау у Альпах і паступова спаўзае ў даліну, перадае БелТА.
Свежы снег можа пагоршыць сітуацыю і ў горшым выпадку выклікаць лавіну, якая прывядзе да трагічных наступстваў. Значнае ўзмацненне руху ледзяных мас на ледніку было зафіксавана яшчэ ў жніўні. У цяперашні час, па словах эксперта, глыба дэманструе «бесперапынную дынаміку» і спаўзае з хуткасцю да 20 см у дзень.
Ледзяны блок пастаянна знаходзіцца пад наглядам, а ўзровень небяспекі для вёскі, колькасць насельніцтва якой складае 450 чалавек, быў павышаны. Паводле ацэнкі экспертаў, найгоршы сцэнарый пакуль малаверагодны, аднак жыхары знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці.