Top.Mail.Ru

Гомельскі ВРЗ прыме «Мінск» у першым матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Гомельскі ВРЗ і «Мінск» сустрэнуцца ў матчы адкрыцця 38-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе БелТА.


У мінулым сезоне гамяльчане ўпершыню сталі ўладальнікамі бронзы нацыянальнага чэмпіянату, а раней восем разоў заваёўвалі сярэбраныя медалі. Іх сённяшнія сапернікі ў мінулым сезоне не змаглі дабрацца да п’едэстала гонару, а ў мінулыя гады тройчы бралі бронзу. Сённяшні паядынак «Мінск» правядзе пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Уладзіміра Левуса, ён змяніў Аляксандра Чэрніка, які ўзначаліў «Барысаў-900». Прамая трансляцыя матчу з Гомеля пачнецца ў 17.55 на тэлеканале «Беларусь 5».

Тры матчы адбудуцца 5 верасня: «Ліда-Буцікаўта» — «Дарожнік» (Мінск), «Ахова-Дынама» (Мінск) — БЧ (Гомель), «УУС-Дынама» (Гродна) — «Барысаў-900». Дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены «Сталіцы» пачнуць абарону тытула 6 верасня ў Брэсце сустрэчай з «Меркурыем-ДМК», а сярэбраны прызёр аршанскі «Вітэн» згуляе ў Светлагорску з мясцовым ЦКК. «Сталіца» з’яўляецца сяміразовым чэмпіёнам Беларусі, па шэсць разоў золата бралі «Дарожнік» і «Вітэн». На мінулым тыдні дзве лепшыя каманды мінулага сезона сышліся ў паядынку за Суперкубак — ва ўпартай барацьбе трафей выйгралі «сталічнікі», якія перамаглі аршанцаў у авертайме з лікам 4:3.

На першым этапе цяперашняга чэмпіянату Беларусі 12 каманд правядуць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях, а потым васьмёрка лепшых клубаў прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў серыях плэй-оф.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю