Top.Mail.Ru

Гомельскія мытнікі спынілі спробу нелегальнага ўвозу імпартных тавараў на больш за 540 тыс. рублёў

Гомельскія мытнікі спынілі спробу нелегальнага ўвозу імпартных тавараў на больш за 540 тыс. рублёў, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь.



Чарговую спробу незаконнага ўвозу з Расіі партыі адзення, абутку і іншых тавараў народнага спажывання замежнай вытворчасці выявілі гомельскія мытнікі. 

На беларуска-расійскім участку граніцы мытнікі спынілі грузавы Mercedez-Benz, які накіроўваўся ў Гомель. «Пры ідэнтыфікацыі тавараў, якія знаходзіліся ў ім, устаноўлена, што на больш чым 21 тыс. адзінак адсутнічаюць суправаджальныя дакументы, у тым ліку якія пацвярджаюць іх мытнае афармленне пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС. Агульны кошт партыі склаў звыш 540 тыс. рублёў», — расказалі ў ДМК.

Гомельскай мытняй у дачыненні да ІП пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 13.12 КаАП, санкцыяй якой прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю