У Гомелі ратавальнікі дапамаглі зняць з пальца дзіцяці пярсцёнак, паведамляе БелТА.
Выклік ратавальнікі атрымалі 13 верасня ў 19:50. Дапамога патрэбна была дзіцяці, якому не маглі зняць з пальца рукі пярсцёнак. Праблему вырашылі работнікі МНС, выкарыстаўшы спецыяльны інструмент. Яны распілавалі ўпрыгожванне і вызвалілі палец.
«Медыцынская дапамога дзіцяці не спатрэбілася», — удакладнілі ў МНС.