Top.Mail.Ru
329

Google перакладчык ператварыўся ў міні-Duolingo

У новай версіі перакладчыка Google з’явілася функцыя Practice, якая дазваляе вывучаць замежныя мовы ў гульнявой форме, — паведамляе «Мінская Праўда».



Упершыню опцыю заўважылі яшчэ ў красавіку, але тады патрэніравацца было нельга, хоць і было напісана, што даступна дзве мовы — англійская і іспанская. У новай версіі праграмы дадаліся французская і партугальская мовы, а таксама практыкаванні сярэдняга і высокага ўзроўню складанасці.

У кодзе APK знайшлася фраза «пробны перыяд». Гэта ўскосна можа намякаць на ўвядзенне падпіскі. У цэлым аўтары Android Authority называюць функцыю «фактычна гатовай», а таксама адзначаюць, што ўжо запушчана абмежаванае тэсціраванне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю