У Беларусі 14 ліпеня прагназуецца спякотнае надвор’е, месцамі з навальніцамі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 13-18, максімальная днём — +25-30 °С.