Top.Mail.Ru
153

ДПК: уезду ў Еўрасаюз праз польскі пагранпераход «Цярэспаль» чакаюць звыш 2,3 тыс. легкавікоў

Уезду ў Еўрасаюз праз польскі пагранічны пераход «Цярэспаль» чакаюць звыш 2,3 тыс. легкавікоў і 7 аўтобусаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.



Перад адзіным даступным для легкавых аўто польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») фіксуецца 2360 адзінак аўто і 7 аўтобусаў. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 52 % аўтамабіляў ад нормы.

Па стане на 10.00 перад пагранпераходамі «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») і «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») уезду ў Літву чакаюць 120 легкавікоў.

Больш за 2380 грузавікоў фіксуецца перад еўрапейскімі пунктамі пропуску.

За мінулыя суткі кантрольныя службы польскага пункта пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») аформілі 58 % аўто ад нормы. Самы загружаны маршрут для фур на ўезд у Еўрасаюз праходзіць праз латвійскі пагранпераход «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») — 650 адзінак. За тыдзень сумежны бок прапусціў 42 % грузавых аўтамабіляў ад нормы.

Менш за ўсё транспарту прапусцілі ў літоўскім «Мядзінінкаі» (сумежны «Каменны Лог»). Яго супрацоўнікі з панядзелка штосутачна афармлялі ў сярэднім 14 % велікагрузаў ад нормы.

Перад літоўскім пагранічным пераходам «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») знаходзіцца 600 грузавікоў. Праз гэты пункт пропуску за чатыры дні ў Літву прайшло ўсяго 25 % аўто ад нормы.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю