Top.Mail.Ru

Грабежнікі разбілі вокны ў Луўры і панеслі ювелірныя ўпрыгажэнні. Музей зачынены для наведвальнікаў

Аграбленне адбылося раніцай 19 кастрычніка ў Луўры. Пра гэта паведаміла міністр культуры Францыі Рашыда Даці, паведамляе БелТА.



Аб інцыдэнце кіраўнік культурнага ведамства напісала ў мэсэнджэры. Яна ўказала, што пацярпелых няма. «Я знаходжуся на месцы з супрацоўнікамі музея і паліцыяй. Праводзяцца следчыя дзеянні», — напісала Рашыда Даці ў сацсетках.

Як удакладняе газета Le Parisien, некалькі зламыснікаў разбілі вокны ў галоўным парыжскім музеі, выкралі ювелірныя ўпрыгожанні і ўцяклі. 

Ёсць звесткі, што злачынцы былі ўзброены.

Адміністрацыя закрыла музей для наведвання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю