З мэтай транспартнага забеспячэння культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці 3 ліпеня, зменіцца рэжым работы Мінскага метрапалітэна, паведамілі БелТА ў прэс-службе сталічнай падземкі.
Рух цягнікоў будзе арганізаваны з 5.30 3 ліпеня да 2.25 4 ліпеня.
Станцыі метро будуць зачыненыя на ўваход для пасажыраў 4 ліпеня ў 1.45. Выключэнне складуць станцыі «Кастрычніцкая», «Усход», «Фрунзенская», «Няміга» і «Юбілейная плошча», якія зачыняцца на ўваход для пасажыраў а 2.00 4 ліпеня. Выхад станцыі «Купалаўская» з боку вуліцы К. Маркса, як заўсёды, будзе зачынены для пасажыраў у 21.00.
Інтэрвал руху цягнікоў складзе: 3 ліпеня на 1-й (Маскоўскай) лініі з 10.00 да 19.00 — 5 хвілін, а з 19.00 да 2.00 4 ліпеня — 4 хвіліны; 3 ліпеня на 2-й (Аўтазаводскай) лініі з 11.00 да 19.00 — 4 хвіліны, а з 19.00 да 2.00 4 ліпеня-3 хвіліны; 3 ліпеня на 3-й (Зеленалужскай) лініі з 11.00 да 2:00 4 ліпеня — 7 хвілін.
«Просім пасажыраў загадзя набываць жэтоны і праязныя дакументы. На ўсіх станцыях можна зрабіць аплату праезду з дапамогай сэрвісу «Аплаці», — адзначылі ў метрапалітэне.