Top.Mail.Ru
178

Графік руху цягнікоў мінскага метро зменіцца 7 чэрвеня

Графік руху цягнікоў метрапалітэна часткова зменіцца ў Мінску 7 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага метрапалітэна.



Так, 7 чэрвеня ў сталіцы будзе адкрыты Нацыянальны футбольны стадыён. Для транспартнага забеспячэння гэтага культурна-масавага мерапрыемства зменіцца графік руху цягнікоў метрапалітэна на другой (Аўтазаводскай) лініі.

У гэты дзень на названай лініі рух цягнікоў будзе арганізаваны па графіку выхаднога дня. З 20.30 да 22.30 інтэрвал руху цягнікоў складзе 5 хвілін.

У сувязі з правядзеннем культурна-масавага мерапрыемства работнікі Мінскага метрапалітэна просяць пасажыраў загадзя набываць жэтоны і праязныя білеты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю