Top.Mail.Ru

Грамадска-палітычны фон задае трэнд. Выбарчая кампанія праходзіць ціха, мірна, спакойна

Праца у Інфармацыйным цэнтры ЦВК кіпіць ужо за дзень да галоўнага дня галасавання. У суботу старшыня Цэнтрральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка даў прэс-канферэнцыю, падчас якой расказаў пра падрыхтоўку да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пракаментаваў факты, якія ўжо выклікалі рэзананс.


Удзел у мерапрыемстве, акрамя журналістаў, прынялі міжнародныя назіральнікі. Усяго, як паведаміў Ігар Карпенка, цэнтральнай камісіяц акрэдытавана 486 назіральнікаў. Сярод іх прадстаўнікі ад СНД, Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Панафрыканскага парламента, Сакратарыята Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, дзяржаў, а таксама незалежныя назіральнікі. У цэлым у замежным (міжнародным) назіранні прадстаўлена 52 краіны. Па словах Ігара Карпенкі, 12 прадстаўнікоў замежных краін акрэдытаваны ў якасці міжнародных назіральнікаў. Яны не прадстаўляюць якія-небудзь наглядальныя місіі ці арганізацыі, а выступаюць выключна як незалежныя эксперты. Як заўважыў Ігар Карпенка, у пуле міжнародных назіральнікаў прадстаўлены ўсе кантынеты, акрамя Аўстраліі. Пры ЦВК акрэдытавана 7 нацыянальных наглядальнікаў, пры тэрытарыяльных камісіях — 1026 назіральнікаў, пры ўчастковых — 43 328. 

  • Для работы на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акрэдытавана 812 журналістаў, з якіх 331 прадстаўляюць замежныя СМІ. Для камфортнай працы медыя-супольнасці ў Палацы Рэспублікі арганізаваны інфармацыйны цэнтр. Дарэчы, валанцёрамі ў інфацэнтры працуюць студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Па словах арганізатараў, для будучых журналістаў, гэта выдатная школа работы «ў палях». 

Зыходзячы з колькасці зваротаў, можна гаварыць аб высокай цікавасці грамадзян да выбарчай кампаніі

Вялікую цікаўнасць да электаральнай кампаніі праяўляюць і самі беларусы. Ігар Карпенка расказаў, што сервісам па пошуку ўчастка для галасавання ўжо скарысталася 75 тысяч грамадзян. «Для прыёму вусных зваротаў і дадатковага інфармавання выбаршчыкаў у Цэнтральнай камісіі працуе інфармацыйна-даведачны цэнтр. З пачатку кампаніі ў цэнтр паступіла каля двух тысяч зваротаў. Штодня прымаецца 180-200 званкоў. Звароты былі звязаны з неабходнасцю ўдакладнення звестак аб рабоце ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты, аб месцах правядзення сустрэч кандыдатаў і давераных асоб, звестак аб участках для галасавання, аб парадку дадатковага ўключэння ў спіс выбаршчыкаў», — расказаў Ігар Карпенка. 

За час кампаніі ў ЦВК паступіла больш за 90 пісьмовых зваротаў. На ўсе з іх былі дадзеныя адказы. Тыя звароты, якія не адносіліся да кампетэнцыі ЦВК, былі перанакіраваны ў адпаведныя дзяржаўныя органы і арганізацыі. «У цэлым зыходзячы з колькасці зваротаў, якія паступаюць, можна гаварыць аб высокай цікавасці грамадзян да выбарчай кампаніі», — заўважыў Ігар Карпенка. 

Асобную ўвагу старшыня ЦВК звярнуў увагу на галасаванне беларусаў, якія жывуць зв мяжой. Як вядома, ўчасткі для галасавання ў іншых краінах не ствараліся. Але ў кожным абласным цэнтры створаны ўчасткі, дзе могуць прагаласаваць беларускія грамадзяне, якія жывуць за мяжой. 52 чалавекі ўжо прагаласавалі. Гэта грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Германіі, Італіі, Літвы, Польшчы, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Грузіі, Францыі, Бельгіі. 

«Мы стараемся паказаць маладым людзям, што гэта іх канстытуцыйнае права»

Журналісты пацікавіліся, якія меры прыняла ЦВК, каб не дапусціць паўтарэння падзей 2020 года. Ігар Карпенка першай мерай назваў замацаванне ў Канцэпцыі нацыяльнай бяспекі такога паняцця, як электаральны суверэнітэт. Таксама былі зробленыя пэўныя высновы і зроблена работа над памылкамі. «Сам грамадска-палітычны фон задае трэнд. Вы бачыце, што ў краіне ціха, мірна, спакойна, бяспечна», — заўважыў ён. 

Асобную ўвагу звярнулі на актыўнасць моладзі ў дні датэрміновага галасавання. У гэту выбарчую кампанію 88 тысяч маладых людзей упершыню рэалізуюць сваё электаральнае права, большасць, а менавіта 77 працэнтаў, з іх прагаласавалі ў дні датэрміновага галасавання. Пры гэтым, як заўважыў Ігар Карпенка, праца з маладымі выбаршчыкамі павінна праводзіцца без залішняга ціску. «Мы стараемся паказаць маладым людзям, што гэта іх канстытуцыйнае права. Гэта іх магчымасць удзельнічаць у вялікай палітыцы, пакуль у якасці выбаршчыкаў», — адзначыў Ігар Карпенка.

«Як можна даваць ацэнку выбарчаму працэсу, калі ён яшчэ не скончыўся?»

Удзельнікі прэс-канферэнцыі не пакінулі без увагі рэзалюцыю Еўрапарламента, якая заклікае дзяржавы-члены Еўрасаюза не прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі. «Гэтыя рэзалюцыі накіраваныя на што? Каб расхістаць сітуацыю ў краіне, каб дэстабілізаваць абстаноўку. І як можна даваць ацэнку выбарчаму працэсу, калі ён яшчэ не скончыўся, ну, калі лагічна разважаць», — заўважыў на гэта Ігар Карпенка. Ён заявіў, што заявы еўрадэпутатаў, не варта прымаць да ўвагі. «Яны ж ўсе заангажыраваныя. Яны ж не самастойныя палітыкі. Таму вынікі іх заяў для нас зразумелыя», — сказаў старшыня ЦВК. 

Ігар Карпенка прывёў дзве цытаты БДІПЧ АБСЕ наконт гэтых выбараў. 

  • Першая «Марыя Целалян выказала шкадаванне, што на выбарах Прэзідэнта Беларусі назіральнікі ад дадзенай структуры не прыедуць. Па яе меркаванні, з-за адсутнасці назіральнікаў Рэспубліка Беларусь застанецца без незалежнай адзнакі». «Рабяты, дык яна ж па вам прайшлася, па міжнародных назіральніках. Вы што тут залежныя ад кагосьці? Гэта яна па вас б’е, гэта яна вас крыткуе», — выказаўся Ігар Карпенка.
  • І прывёў другую цытату: «Без назіральнікаў ад АБСЕ ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь будуць пазбаўлены празрыстай і поўнай ацэнкі ўсяго працэсу». «Хто дэлегаваў паўнамоцтвы АБСЕ быць галоўнай структурай па ацэнцы выбараў?» — задаў рытарычнае пытанне ён. 

Ігар Карпенка падкрэсліў, што Еўрапарламент павінен займацца сваімі пытаннямі. А правядзенне выбараў у Беларусі — гэта справа беларусаў. 

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю