Падведзены вынікі ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology Expo — 2025. За два з паловай дні яе наведалі больш за 5000 чалавек.
Падведзены вынікі ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology Expo — 2025. За два з паловай дні яе наведалі больш за 5000 чалавек.
— Любая выстава, якая сёння праходзіць у Беларусі — пацвярджэнне незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, — адзначыў на ўрачыстай цырымоніі закрыцця міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей МАСЛЯК. — Гэта паказчык таго, чаго тая ці іншая галіна эканомікі дабілася за перыяд сваёй працы, яе планы на будучыню. І адначасова пляцоўка для дэманстрацыі самых перадавых інавацыйных рашэнняў.
Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства падкрэсліў, што з кожным годам пытанням экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя ўдзяляецца ўсё больш увагі. Удасканальваецца экалагічнае заканадаўства, грамадства становіцца больш экалагічна адказным.
— Сёння экалогія — гэта краіна, — зрабіў выснову Сяргей Масляк. — У Ecology Expo — 2025 прынялі ўдзел 183 экспаненты, за 2,5 дні выставу наведалі больш за 5000 чалавек, падпісаны шэраг пагадненняў, дарожных карт, кантрактаў. Я ўпэўнены, што гэта толькі пачатак вялікага шляху. Мы ўзялі пэўную планку, ніжэй за якую ўжо не трэба апускацца.
Ecology Expo — гэта ўнікальная пляцоўка для дыялогу, абмену вопытам, для дэманстрацыі самых інавацыйных рашэнняў у сферы зялёных тэхналогій.

Сяргей Масляк выказаў шчырую падзяку арганізатарам і ўдзельнікам выставы і пажадаў далейшага паступальнага руху на карысць нашай Беларусі.
Напрыканцы ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology — Expo 2025 адбылося ўзнагароджанне яе ўдзельнікаў. Так, пераможцам у спецнамінацыі «Самы цікавы стэнд» (паводле сімпатый наведвальнікаў) стаў Магілёўаблводаканал, які прадставіў макет водазабеспячэння і водаадвядзення горада — на ім у дэталях можна было паглядзець на кругазварот вады ад свідравіны да кватэры і ад кватэры да станцый ачысткі. А «Самай пазітыўнай і дружалюбнай кампаніяй» было прызнана УП «Мінскводаканал».

Александрына ПАРШЫНА
Фота аўтара