«Паводле існуючай на гэты момант інфармацыі, грамадзяне Беларусі ў выніку тэракта ў Індыі не пацярпелі», — адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў.
Як паведамляюць замежныя СМІ, у Індыі прадаўжаюцца пошукі тэрарыстаў. Тэрыторыя ачэплена, паліцыя і ваенныя правяраюць усе аўтамабілі, якія прыязджаюць і выязджаюць.
Многія турысты, якія знаходзяцца ў рэгіёне, спешна пакідаюць Джаму і Кашмір. Мясцовыя жыхары прынялі рашэнне правесці масавую акцыю пратэсту супраць такіх нападзенняў — многія ўстановы на працягу дня будуць закрыты. Стральба адбылася ў аўторак днём — узброеныя людзі ў адзенні колеру хакі адкрылі агонь па турыстах.