У Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі ў выніку атакі БПЛА па легкавым аўтамабілі траўміраваны 3 чалавекі, у тым ліку грамадзянін Беларусі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Пацярпелы дастаўлены ў Злынкаўскую ЦРБ, яму аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Стан стабільны.
Аддзяленне пасольства Беларусі ў Смаленску падтрымлівае пастаянны кантакт з мясцовымі ўладамі і медыцынскай установай, у якой знаходзіцца пацярпелы.