Top.Mail.Ru

Грамадзянка Беларусі, якую раней незаконна ўтрымлівалі на тэрыторыі М'янмы, паспяхова вярнулася на радзіму

Грамадзянка Беларусі, якую незаконна ўтрымлівалі на тэрыторыі Рэспублікі Саюз М’янма, 5 жніўня паспяхова вярнулася на радзіму. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на пасольства Беларусі ў В’етнаме і М’янме па сумяшчальніцтве.

Гэты факт стаў магчымы дзякуючы правядзенню дыпламатычнай місіяй разам з міністэрствамі ўнутраных і замежных спраў М’янмы скаардынаванага і рашучага комплексу мерапрыемстваў па ўстанаўленні месцазнаходжання суайчынніцы і яе вызваленні.

«У кантакце з тайландскімі праваахоўнікамі і пры непасрэдным удзеле пачэснага консула Рэспублікі Беларусь ў Бангкоку Карануна Суканрытыкорна была забяспечана бяспека беларускай грамадзянкі пры транзітным руху па тэрыторыі Каралеўства Тайланд. Абстаноўка ў рэгіёне адказнасці замежнай установы, у тым ліку ў М’янме, застаецца няпростай», — адзначылі ў дыпламатычнай місіі.

У пасольстве Беларусі рэкамендуюць, каб пазбегнуць сітуацый, якія пагражаюць здароўю і жыццю, быць адказнымі і ўважлівымі пры вывучэнні паступаючых прапаноў аб «лёгкім заработку» і працаўладкаванні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю