Top.Mail.Ru

Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу атрымала беларуска Лізавета Цупрык. Узнагароду ўручыў Лукашэнка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўручыў галоўную ўзнагароду XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» беларусцы Лізавеце Цупрык, перадае БелТА.



Беларуска Лізавета Цупрык набрала максімальную колькасць балаў па выніках двух дзён XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск».

У першы конкурсны дзень юная выканаўца праспявала песню Over the Rainbow з мультфільма «Чараўнік краіны Оз». У другі конкурсны дзень яна выйшла на сцэну з кампазіцыяй «Мой дом», якую спецыяльна для яе напісаў кампазітар Валерый Шмат, у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга.

Лізавета Цупрык уразіла членаў журы магутным вакалам. У абодва дні ўсе суддзі далі ёй максімальную колькасць балаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю