Top.Mail.Ru
152

Гран-пры конкурсу выканаўцаў «Славянскага базару» заваявала спявачка з Казахстана Алмагуль Батталіева

Гран-пры ХХХІV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025» адправіцца ў Казахстан, перадае БелТА.


Галоўная інтрыга сёлетняга «Славянскага базару» раскрыта. Гран-пры заваявала казахстанская спявачка Алмагуль Батталіева.

Уладальнікам першай прэміі стала беларуская спявачка Валерыя Бернатовіч. Другую падзялілі армянін Давід Кіракасян і італьянец Даменіка Барбера. Аналагічным было рашэнне журы адносна трэцяй прэміі: яе прысудзілі расіяніну Эрыку Ахметаву і Рыскельдзі Старбекаву з Кыргызстана.

Дыпламантамі конкурсу сталі прадстаўнікі Азербайджана, Нігерыі, Румыніі, Балгарыі, Латвіі, Мальты. Уладальнікам спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства стаў спявак Міхаіл Назарам з Малдовы.

Спецпрызаў Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўдастоены расіянін Эрык Ахметаў і беларуска Валерыя Бернатовіч.

Спецыяльнай узнагароды «Песня — шлях да садружнасці» міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» за высокае майстэрства ў захаванні нацыянальных традыцый удастоена прадстаўніца Азербайджана Сабіна Асім.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю