Top.Mail.Ru

Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2026 год прызначаны 42 спецыялістам

Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2026 год прызначаны 42 спецыялістам у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


За кошт дзяржаўнай падтрымкі будуць выкананы праекты, якія маюць пераважнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм, прыярытэтаў навуковай дзейнасці і найважнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце распараджэння накіравана на падтрымку навуковых, адукацыйных, інавацыйных, творчых і маладзёжных праектаў і будзе садзейнічаць стварэнню новых вучэбна-метадычных комплексаў, прагрэсіўных спосабаў дыягностыкі і лячэння пацыентаў, далейшаму развіццю грамадскай і культурнай дзейнасці ў краіне.

Гранты кіраўніка дзяржавы прадастаўляюцца штогод з 2013 года па выніках адкрытага конкурсу з улікам ацэнкі значнасці праектаў для галін эканомікі і сацыяльнай сферы, маштабу практычнага выкарыстання вынікаў, эканамічнага эфекту і грамадскага прызнання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю